Палітзняволеная грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ зноў галадае ў магілёўскай турме


Наталля Хершэ, якую цяпер трымаюць у крытай мужчынскай турме Магілёва, з 30 студзеня зноў абвесціла галадоўку, паведамляе радыё «Свабода» са спасылкай на брата зняволенай.

Наталля Хершэ ў судзе Савецкага раёну Менску.
Фота: АД / Белсат

Генадзь, брат жанчыны, называе ўмовы, якія стварылі для Наталлі Хершэ ў турме, не проста ціскам – а катаваннямі. Ён кажа, што ў ейнай камеры вельмі халодна, а ў жанчыны забралі цёплыя боты.

«Цяпер у камеры Наталлі з 6-й раніцы і да 22 гадзінаў, да адбою, на максімальную гучнасць уключаюць беларускае радыё. Яна ўвесь час у камеры, апроч прагулкі на гадзіну, і для яе гэтае радыё невыноснае. Наталля прасіла яго сцішыць ці выключыць, але не атрымала станоўчага адказу», – расказаў брат.

Скардзіцца Наталля і на якасць харчавання, якая значна горшая, чым у гомельскай калоніі, дзе яе трымалі раней. Таксама жанчыне не даюць весці дзённік і забаранілі купіць сшытак у краме.

Раней Наталля ўжо двойчы абвяшчала галадоўкі: у студзені і сакавіку мінулага года з-за дрэнных умоваў утрымання і блакавання ліставання.

Артыкулы
«Я ведаю, дзеля чаго я тут». Хто такая палітзняволеная Наталля Хершэ, і як яна жыве ў жаночай калоніі
2021.04.05 08:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў