Каміль Клысіньскі ў «Гарачым каментары»


Новыя санкцыі – на старых умовах. Еўразвяз ідзе толькі на палітычныя, але не эканамічныя абмежаванні. Пра пашырэнне санкцыяў супраць Беларусі на сустрэчы ў Бруселі дамовіліся міністры замежных справаў краінаў ЕЗ. Гаворка перадусім ідзе пра палітычныя абмежаванні. Спіс неўязных асобаў на тэрыторыю аб’яднанай Еўропы пашырыўся яшчэ на 13 асобаў. Гэта пераважна суддзі і пракуроры на палітычных працэсах над удзельнікамі пратэстаў 19 снежня. Пакуль няма рашэння пра ўвядзенне эканамічных захадаў супраць шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.

Адмысловец у беларускіх пытаннях з Цэнтру ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі тлумачыць неўвядзенне эканамічных санкцыяў разнастайнасцю складу Еўразвязу. Паводле ягонай інфармацыі, Італія і краіны Балтыкі традыцыйна выступілі супраць узмацнення абмежаванняў у дачыненні беларускага рэжыму.

Тым не менш пагрозы ўвесці эканамічныя санкцыі – гэта не пустыя словы. «Гэта канкрэтны сігнал, бо ўжо прайшла старанная праца над гэтымі санкцыямі і яны ў плане свайго складу ўжо падрыхтаваныя», – падкрэсліў эксперт.

belsat.eu

Стужка навінаў