Журналістку Ірыну Слаўнікаву прызналі палітзняволенай


Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Ірыну Слаўнікаву палітзняволенай і патрабуюць яе вызвалення.

Абноўлена: Гомельскі абласны суд 3 жніўня агучыў прысуд: 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Улады дадалі яе ў «спіс экстрэмістаў».

Ірына Слаўнікава, прадстаўніца «Белсату» у Беларусі.
Фота: Белсат

Журналістку Ірыну Слаўнікаву разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце 30 кастрычніка, адразу пасля вяртання з адпачынку. Першы раз ім абодвум прысудзілі па 15 содняў адміністратыўнага арышту за захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў», а пасля абвінавацілі ў «дробным хуліганстве» і адправілі яшчэ на 15 содняў.

26 лістапада стала вядома, што Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Праваабаронцы лічаць, што гэтыя дзеянні ў дачыненні Ірыны Слаўнікавай – «працяг мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працяг наступу на свабоду слова».

«Мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Ірыны Слаўнікавай з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару яе публічнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі», – падкрэсліваецца ў заяве.

Артыкулы
«І вось там, пад сталом і лаўкай, спала Слаўнікава». Сведчанні былой зняволенай камеры № 15
2021.11.22 18:04

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення Ірыны Слаўнікавай і спынення ў дачыненні яе крымінальнага пераследу.

Нагадаем, муж Слаўнікавай Аляксандр Лойка 29 лістапада трэці раз запар атрымаў 15 содняў арышту – цяпер за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».

Hавiны
«Выглядае добра і пачуваецца бадзёра». Палітзняволенай Ірыне Слаўнікавай дазволілі сустрэчу з бацькамі
2022.12.08 15:26

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў