ЗША ўвялі чарговы пакет санкцыяў супраць Расеі


30 верасня ЗША прынялі новыя абмежаванні супраць расейскіх чыноўнікаў. У чорны спіс трапілі прадстаўнікі ўраду, высокапасадныя чыноўнікі і іхныя сваякі.

Упраўленне кантролю за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала спіс асобаў, супраць якіх ЗША ўвялі новы пакет санкцыяў. Пад абмежаванні трапілі 14 прадстаўнікоў вайскова-прамысловага комплексу Расеі, блізкія сваякі некаторых высокапасадных чыноўнікаў і 278 прадстаўнікоў заканадаўчага органу Расеі. Усе гэтыя афіцыйныя асобы ўдзельнічалі ў рыхтаванні «рэферэндумаў» ва Украіне.

Абмежаванні закрануць кіраўніцу Цэнтральнага банку РФ Эльвіру Набіуліну, ейную намесніцу Вольгу Скарабагатаву, віцэ-прэм’ера Аляксандра Новака, прэмʼера Міхаіла Мішусціна. Другі раз у чорным спісе апынуліся міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, кіраўнік Нацыянальнай гвардыі Расеі Віктар Золатаў, спікерка Савету Федэрацыі Валянціна Матвіенка, а таксама Дзмітрый Мядзведзеў. У чорным спісе цяпер не толькі чыноўнікі, але і іхныя жонкі ды дзеці.

У новы спіс трапіла і беларускае прадпрыемства. Гэта адкрытае акцыянернае таварыства «СветлагорскХімвалакно», якое забяспечвае важны матэрыял для абароннай прамысловасці Расеі.

Новыя санкцыйныя спісы таксама агучылі Вялікая Брытанія і Канада.

Аналітыка
«Украінцы могуць адпомсціць за Ілавайск». Расейскія вайскоўцы трапілі ў «кацёл» пад Ліманам
2022.09.30 17:31

Алена Аляксандрава belsat.eu

 

Стужка навінаў