КДБ праводзіць масавыя затрыманні па справе страляніны на Якубоўскага


Паводле крыніцаў «Белсату», 29 верасня распачаліся, а 30-га працягнуліся затрыманні паводле артыкулаў 130 КК РБ («Распальванне варожасці») і 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Вядома пра больш за 50 затрыманых. Яны знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Імаверна, гаворка ідзе пра людзей, якія пакідалі каментары ў абарону Андрэя Зельцара ў сацыяльных сетках.

Мы атрымалі каментар аднаго з актывістаў, на адрас якога сёння прыходзілі сілавікі. Вось што ён распавёў:

– Прыйшлі да мяне раніцай, я быў у сябра, таму ўдома нікога не было. Па словах суседзяў, пачалі ламаць дзверы. Калі яны запыталі, што да чаго, сталі пагражаць, што і яны атрымаюць. Адзін з сілавікоў паіранізаваў, што «занадта шмат ведаю і выказваюся». Калі даведаліся, што мяне даўно няма ўдома, то сышлі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў