Галоўнае за сёння: затрыманні за абразы, палітвязні і каронавірус


30 верасня – 417 дзень пратэсту беларусаў супраць фальсіфікацыі выбараў, беззаконня і гвалту сілавікоў. «Белсат» падводзіць вынікі дня.

Затрыманні пасля забойства на Якубоўскага

29 верасня распачаліся, а 30-га працягнуліся затрыманні паводле артыкулаў 130 КК РБ («Распальванне варожасці») і 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Hавiны
КДБ праводзіць масавыя затрыманні па справе страляніны на Якубоўскага
2021.09.30 14:12

Новая хваля каронавірусу

Дзяржаўныя медыі паведамляюць, што чэргаў у шпіталях няма, сітуацыя спакойная, а паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць новых інфікаваных за дзень не перавышае двюх тысячаў. Але насамрэч каля больніцаў вялізныя чэргі, у шпіталях няма месцаў, бо ложкі занятыя хворымі на COVID-19.

«Тое, што адбываецца цяпер, нават параўнаць нельга. І мы ўсе разумеем, што гэта толькі пачатак. І з жахам чакаем далейшага развіцця падзеяў. Кожны працоўны дзень, кожнае дзяжурства – гэта проста праца на знішчэнне. Для многіх стала ўжо нормай адпрацаваць дзень, застацца на ноч, а потым яшчэ дзень адпрацаваць. Я не магу сказаць, наколькі больніца ўкамлектаваная кадрамі. Але персанал часта на змене з цяжкасцю спраўляецца з такім аб’ёмам працы», – цытуе Telegram-канал «Белыя халаты» доктара з 10-га менскага гарадскога клінічнага шпіталю.

Стужка навінаў