Праваабаронцы пашырылі спіс палітычных зняволеных у Беларусі


Праваабарончая супольнасць прызнала палітзняволенымі яшчэ трох чалавек. Гэта Аляксей Іванчыкаў, Андрэй Андрэеў і Аляксандр Комар.

Яны ўсе ўжо асуджаны па палітычна матываваных крымінальных справах, звязаных з пратэснымі акцыямі, нібыта ўжываннем гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі ці супрацівам з ужываннем гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС.

  • Аляксей Іванчыкаў – асуджаны за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за спробу ўцячы пры затрыманні, за выказванне крытыкі ў дачыненні да сябраў выбарчай камісіі падчас рэферэндуму, а таксама за антываенныя выказванні;
  • Андрэй Андрэеў – асуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за пагрозу гвалтам у дачыненні да вайскоўца падчас антываеннага мітынгу. Ён зрабіў некалькі крокаў у бок гэтага вайскоўца, якія суд палічыў пагрозлівымі паводзінамі;
  • Аляксандр Комар – асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за пагрозу гвалтам у дачыненні да вайскоўца падчас антываеннага мітынгу. Ён таксама зрабіў некалькі крокаў у бок вайскоўца, а суд палічыў гэта пагрозлівымі паводзінамі. Таксама яго судзілі за рэгістрацыю ў тэлеграм-боце «Плана Перамога».

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць гэтых і астатніх палітычных зняволеных, спыніць палітычныя рэпрэсіі. На момант публікацыі праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 1309 чалавек.

Але напраўду зняволеных з палітычных матываў нашмат больш – праваабаронцы дэталёва аналізуюць кожную справу і проста не паспяваюць за рэпрэсіўным апаратам. Так, Следчы камітэт налічыў 11 тысячаў крымінальных справаў за «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці».

Hавiны
Людзі, якія зніклі без вестак. Больш за 20 гадоў замоўчвання
2022.08.30 17:39

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў