Генштаб ЗСУ ўсё яшчэ баіцца правакацый на беларускай мяжы


У Генеральным штабе ЗСУ ўсё яшчэ разглядаюць верагоднасць уступлення беларускага войска ў поўнамаштабную вайну ва Украіне. У сённяшняй справаздачы ў Facebook украінскія вайскоўцы паведамляюць, што ў Беларусі выношваюць планы прыхаванай мабілізацыі насельніцтва.

Беларускае войска. Фота – Віктар Драчоў/ТАСС

У ЗСУ адзначаюць, што на валынскім і палескім напрамках падраздзяленні Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь застаюцца ў памежных раёнах Берасцейскай і Гомельскай вобласцяў. Паводле інфармацыі ўкраінскіх вайскоўцаў, вайсковыя камісарыяты Беларусі разглядаюць магчымасць правесці прыхаваную мабілізацыю насельніцтва.

Нагадаем, што ў перыяд з 28 чэрвеня да 16 ліпеня ў Гомельскай вобласці плануецца правядзенне вайсковых збораў і мабілізацыйных вучэнняў. У Генштабе ЗСУ не выключаюць правакацыяў, здзейсненых падраздзяленнямі Узброеных сілаў Беларусі ў памежных з Украінай раёнах, і вядзення выведкі.

Усю вясну Генштаб і Мінабароны Украіны неаднаразова заяўлялі, што беларуская армія можа быць уцягнутая ў вайну. У чэрвені ўкраінская выведка некалькі разоў заяўляла пра рыхтаванне расейскімі спецслужбамі тэрактаў на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці, у Мазыры, для таго, каб Беларусь далучылася да вайны. Інфармацыя пра тэракты не пацвердзілася.

Аналітыка
Новы віток эскалацыі. Што трэба ведаць пра пагрозу ўцягвання Беларусі ў вайну супраць Украіны
2022.06.27 20:03

Раман Лугоўскі belsat.eu

 

Стужка навінаў