Плацяжы ў ФСАН стануць абавязковымі для самазанятых і рамеснікаў


Рамеснікі і самазанятыя будуць абавязаны з 1 кастрычніка 2024 года рабіць адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Пра гэта стала вядома з апублікаванага на Нацыянальным прававым партале праекту закона  «Аб змене законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці». 

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Сцяпан Цюшкевіч / 1prof.by

З названай даты ўносіць плацяжы ў ФСАН абавязаны рамеснікі і асобы, якія займаюцца аграэкатурызмам. Але ёсць выключэнне: атрымальнікі пенсій. Для іх такі пералік будзе па жаданні.

Памер унёскаў і тэрміны выплаты будуць такімі ж, як для індывідуальных прадпрымальнікаў.

Нагадаем, парламент у другім чытанні прыняў законапраект «Аб змене законаў наконт пытанняў прадпрымальніцкай дзейнасці». Чыноўнікі збіраюцца зменшыць спіс відаў дзейнасці для ІП і перагледзець яго для самазанятых. Тым, хто не трапіць у гэты пералік, давядзецца або закрыцца зусім, або перааформіцца ў юрыдычную асобу.

Захаваць статус ІП змогуць толькі тыя, хто працуе ў пэўнай сферы. Зацвердзіць такі пералік мусяць да 1 ліпеня.

Разбор
Трэба будзе абіраць: закрыцца або ствараць юрасобу. Якія змены дэпутаты ўзгаднілі для ІП
2024.03.21 20:05

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў