У Крычаве абвешчаны рэжым надзвычайнай сітуацыі праз падтапленні


У Крычаве праз узняцце грунтавых водаў, у выніку якіх масава падтопленыя вуліцы і жылыя дамы,  абвешчаны рэжым надзвычайнай сітуацыі. Горад стаіць на рацэ Сож.

У Крычаве ўзняліся грунтавыя воды. 30 сакавіка 2023 года.
Фота: mogilev.mchs.gov.by

Рэжым надзвычайнай сітуацыі ў горадзе ўвёў старшыня райвыканкаму Андрэй Седукоў.

«У першую чаргу, аказаць дапамогу тым жыхарам, у каго вада падышла да дамоў ці ўжо падтапіла іх. Працуем круглыя содні, пакуль не зліквідуем крытычнасць», – заявіў ён.

За содні ў Крычаве падтопленыя восем лёхаў на васьмі падворках. Таксама паведамляецца, што наладжаная бесперапынная праца гарачай лініі, куды могуць звярнуцца мясцовыя жыхары.

У Крычаве ўзняліся грунтавыя воды. 30 сакавіка 2023 года.
Фота: mogilev.mchs.gov.by
У Крычаве ўзняліся грунтавыя воды. 30 сакавіка 2023 года.
Фота: mogilev.mchs.gov.by
У Крычаве ўзняліся грунтавыя воды. 30 сакавіка 2023 года.
Фота: mogilev.mchs.gov.by

Усяго, паводле звестак МНС, расталымі і паводкавымі водамі ў Магілёўскай вобласці падтоплена 12 падворкаў, 9 лёхаў жылых дамоў, 7 гаспадарчых пабудоваў, 6 нізкаводных мастоў, 10 участкаў дарог.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў