Блогера Уладзіслава Савіна асудзілі на 8 гадоў калоніі


У судзе Заводскага раёну Менску пасля чатырох месяцаў судовых разбораў агучылі прысуд 34-гадоваму прадзюсару і блогеру Уладзіславу Савіну. Яму прысудзілі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.

Блогер Уладзіслаў Савін.
Фота: viasna96 / Telegram

Уладзіслава Савіна прызналі вінаватым у махлярстве ў буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК) і арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (арт. 342 КК).

Паводле абвінавачання, у 2015-2016 годзе ён падмануў больш за 100 чалавек, паабяцаўшы ім удзел у першых у Беларусі рэаліці-шоу, але не забяспечыў ім гэтага. За гэты перыяд ён нібыта атрымаў больш за 175 000 рублёў.

Таксама Савіна абвінавацілі ў удзеле ў трох маршах у 2020 годзе і арганізацыі пратэстаў з дапамогай відэаролікаў на сваёй старонцы Instagram.

Падчас апошняга слова Савін звярнуўся да пракурора:

«Вы разумееце, што абвінавачанне загадзя невінаватага – гэта таксама злачынства, грамадзянін пракурор? Вы разумееце, што любая крымінальная справа праз пяць гадоў, праз 10 будзе паднятая? І вы як абвінаваўца можаце трапіць на маё месца. Вы хоць гэта разумееце?»

Суддзёй у справе выступала Анжэла Касцюкевіч, якая прысудзіла блогеру такое ж пакаранне, якое запытала дзяржабвінавачанне.

Артыкулы
Журналісткі Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова 500 дзён за кратамі
2022.03.30 14:34

АД belsat.eu

Стужка навінаў