МАК: Канцэпцыя з нейтральным статусам беларускіх і расейскіх спартоўцаў «добра сябе зарэкамендавала»


Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) падтрымаў выступленне расейцаў і беларусаў пад нейтральным сцягам на міжнародных спаборніцтвах. Паводле камітэту, канцэпцыя «добра сябе зарэкамендавала» падчас тэніснага турніру «Australian Open».

Нейтральны сцяг на Алімпійскіх гульнях. Крыніца: wonderzine.com

«Канцэпцыя [нейтральнага сцяга], якая абмяркоўваецца, падтрымліваецца пераважнаю большасцю ўдзельнікаў алімпійскага руху і адлюстроўвае тое, што мы бачылі на практыцы на працягу апошніх двух тыдняў на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Спартоўцы спаборнічалі ў турніры як індывідуальныя атлеты пад нейтральным сцягам без усялякай ідэнтыфікацыі сваёй краіны. Гэтая канцэпцыя добра зарэкамендавала сябе, а таксама выкарыстоўваецца ў роварным спорце і шэрагу прафесійных ліг па ўсёй Паўночнай Амерыцы і Еўропе», – удакладняецца ў паведамленні МАК.

Раней, 25 студзеня, алімпійскі камітэт паведаміў, што разгледзіць допуск спартоўцаў на спаборніцтвы ў нейтральным статусе пры адсутнасці падтрымання расейскай агрэсіі ва Украіне.

Нагадаем, што на «Australian Open» беларусы і расейцы выступалі без указання краіны. Таксама 17 студзеня федэрацыя тэнісу Аўстраліі забараніла заўзятарам прыносіць расейскія і беларускія сцягі на трыбуны, а пасля перамогі беларускай тэнісісткі Арыны Сабаленкі на кубку выгравіявалі толькі ейнае прозвішча, без краіны.

Алімпійскія гульні – 2024 пройдуць з 26 ліпеня да 11 жніўня.

Hавiны
«Я не зразумела пытання». Арына Сабаленка – пра нейтральны статус на «Australian Open»
2023.01.29 16:51

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў