Некаторыя санкцыі супраць Крамля ЗША могуць увесці не чакаючы расейскага ўварвання ва Украіну


Сенатары ЗША вельмі блізкія да дасягнення пагаднення наконт закону аб санкцыях супраць Расеі ў сувязі з яе дзеяннямі ў дачыненні Украіны. У законапраекце ў тым ліку гаворка ідзе пра захады, якія могуць быць зрэалізаваныя да магчымага ўварвання. Пра гэта паведамляе golosameriki.com.

Сенатары Боб Менэндэс і Джэймс Рыш, старшыня і галоўны рэспубліканец у камітэце Сената па міжнародных адносінах, заявілі, што спадзяюцца даць ход законапраекту на наступным тыдні.

Некаторыя санкцыі, прадугледжаныя законапраектам, могуць быць уведзены да ўварвання ў сувязі з тым, што Расея ўжо зрабіла (у тым ліку кібератакі на Украіну і намаганні па падрыву ўкраінскага ўрада знутры), заявіў Менэндэс. Больш разбуральныя санкцыі будуць уведзены ў выпадку ўварвання ва Украіну.

Паміж сенатарамі ад дзвюх партыяў захоўваюцца пэўныя рознагалоссі, асабліва па пытанні аб увядзенні санкцыяў у дачыненні да газаправода «Паўночны паток – 2».

Hавiны
Вялікая Брытанія дапускае арышт нерухомасці расейскіх алігархаў у выпадку нападу на Украіну
2022.01.30 17:53

РР belsat.eu

Стужка навінаў