«Гэта было б кашмарам». Эксперты распавялі, як заходнія санкцыі ўдараць па Расеі


Санкцыі, якія ЗША прыгразілі ўвесці ў выпадку агрэсіі Расеі супраць Украіны, могуць прывесці да высокай інфляцыі, краху расейскага фондавага рынку і іншых формаў «фінансавай панікі». Гэтак лічаць апытаныя «The New York Times» аналітыкі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінская брыгада тактычнай авіяцыі паветранага камандавання «Цэнтр».
Фота: Міністерство оборони України / Facebook

Былы спецыяліст адносна санкцыяў у Дзярждэпартаменце Эдўард Фішман заявіў, што абмежаванні супраць буйных расейскіх банкаў адаб’юцца на ўсёй эканоміцы краіны і паўплываюць на жыццё расейцаў.

Адзначаецца, што санкцыі, якія абмяжуюць магчымасці экспарту расейскіх нафты і газу, стануць магутнай зброяй супраць расейскай эканомікі і, магчыма, найбольш эфектыўным эканамічным «стрымліваючым фактарам» супраць уварвання ва Украіну.

Эксперты чакаюць, што захады ЗША спрычыняцца да росту коштаў на прадукты харчавання і адзенне ў Расеі, прывядуць да абвалу расейскага рубля або расейскіх рынкаў, негатыўна паўплываюць на пенсійныя выплаты і ашчаджэнні.

«Гэта было б катастрофай, кашмарам для айчыннага фінансавага рынку», – заявіў былы намеснік старшыні Цэнтрабанку РФ Сяргей Аляксашанка.

Пры гэтым эксперты мяркуюць, што «хуткі і суворы» адказ Вашынгтону можа стаць узрушэннем для эканомік развітых краін, асабліва еўрапейскіх, і паставіць пад пагрозу стабільнасць сусветнай фінансавай сістэмы.

ВІДЭА
Пагроза вайны: рычагі ўздзеяння Захаду на Расею. Падсумаванне суботы ў «Студыі» «Белсат»
2022.01.29 21:28

МГ belsat.eu

Стужка навінаў