«У невялікай колькасці». Украіна ацаніла расейскую вайсковую прысутнасць у Беларусі


Спікер Аб’яднанага прэсавага цэнтру Сілаў абароны паўночнага кірунку Юрый Поўх у інтэрв’ю ўкраінскай службе «Радіо Свобода» заявіў, што на тэрыторыі Беларусі цяпер няма ўдарных груповак ворага, але расейскія вайскоўцы застаюцца.

«На мяжы з Беларуссю цяпер не выяўлена прыкметаў стварэння ўдарных груповак войскаў ворага. Такім чынам, абстаноўка на мяжы застаецца кантраляванай», – падкрэсліў Поўх. Ён дадаў, што ЗСУ працягваюць сачыць за перамяшчэннем і актыўнасцю ворага.

Юрый Поўх зазначыў, што ў Беларусі цяпер застаюцца пераважна расейскія сувязісты і персанал на аэрадромах. Тыя войскі РФ, якія раней дыслакаваліся на тэрыторыі Беларусі, былі перакінутыя на поўдзень і ўсход Украіны, на найбольш складаныя напрамкі. «Расея выкарыстоўвала беларускія палігоны ў якасці трэнавальных цэнтраў, а склады і запасы беларускіх Узброеных сілаў – у якасці донара для сваіх узброеных сілаў і фармаванняў», – дадаў ён.

«Расейскія войскі далей застаюцца цяпер на тэрыторыі Беларусі ў невялікай колькасці. Гэта асабовы склад некалькіх перадавальных вузлоў сувязі і аэрадромная абслуга.

Што да пяхотных і танкавых падраздзелаў, то бок частак і падраздзелаў, якія могуць несці рэальную ваенную пагрозу для Украіны, фармавання такіх падраздзелаў цяпер не выявілі», – патлумачыў Поўх.

Аналітыка
Ці актуальна для Беларусі пагроза ўступлення ў вайну супраць Украіны?
2023.11.28 17:05

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў