Беларусь прыгразіла Літве са зброяй прабіць калідор для транзіту тавараў. У Літве цешацца


Прадстаўнік Савету бяспекі Беларусі агучыў наўпроставую пагрозу Літве вайсковай агрэсіяй. Еўрадэпутат з Літвы пракаментаваў гэтую пагрозу «Позірку»: гэта добра, бо значыць, што санкцыі працуюць.

Пятрас Аўштравічус
Дэпутат Еўрапарламенту Пятрас Аўштравічус.
Фота: Petras Auštrevičius / Facebook

У газеце «Вечерний Минск» 28 кастрычніка апублікавалі (PDF) інтэрв’ю з першым намеснікам дзяржаўнага сакратара Савету бяспекі Беларусі Паўлам Муравейкам пад загалоўкам «Супраць Беларусі чыніцца наўпроставая эканамічная агрэсія». Чыноўнік сярод іншага заявіў, што раз Літва «фактычна забараніла нам перамяшчаць свае тавары праз мяжу», дык Беларусь «мае ўсе падставы, каб прасекчы жыццёва важны для нас калідор моцай зброі». Ён перакананы, што не будзь на Беларусь «ціску з боку Захаду», за такі напад на суседа ніхто не асудзіў бы.

Пагрозу пракаментаваў «Позірку» дэпутат Еўрапарламенту ад Літвы, пастаянны дакладчык у справе Беларусі Пятрас Аўштравічус: гэта значыць, што санкцыі працуюць.

«Абмежаванні маюць уплыў на эканамічныя і фінансавыя вынікі дзяржаўнага бюджэту Беларусі. Гэта добра», – дадаў ён.

На думку дэпутата, Беларусь сама сабой не прадстаўляе вайсковай пагрозы, але раз «грае па музыку з Крамлю», то пагроза павінна аналізавацца.

Hавiны
МЗС Літвы: Краінам Балтыі трэба мець план для супрацьдзеяння правакацыям на мяжы
2023.09.09 16:02

Літва жа, кажа ён, мае поўнае партнёрства з NATO і Еўразвязам, «і гэта толькі пачатак», таму на напад з боку Беларусі адказ быў бы «непрапарцыйна сувоным».

«Такія выказванні паказваюць, што ёсць розныя ястрабы і ў Менску, і ў Маскве, якія імкнуцца правакаваць, задаваць вышэй тон, ствараць напружанне, – працягнуў Аўштравічус. Але яны павінны ведаць, што мы гатовы да адказу. І гэта будзе не адказ Вільні ці Рыгі, гэта будзе адказ з Бруселю і Вашынгтону. Таму трэба добра падумаць, ці не страшна нават думаць перасягнуць мяжу».

Літва разам з Латвіяй, Эстоніяй і яшчэ чатырма краінамі ўвайшла ў NATO ў 2004 годзе (Польшча – на пяць гадоў раней, Украіна падала заяўку на далучэнне ў 2022 годзе). Артыкул 5 дамовы аб Паўночнаатлантычным альянсе кажа расцэньваць напад на аднаго чальца NATO як напад на ўвесь альянс.

Беларусь уваходзіць у расейскацэнтрычную Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бяспекі. Тая таксама мае артыкул, падобны да артыкулу 5 у NATO, толькі ён не працуе.

Аналітыка
Калі заўтра вайна. Як улады Беларусі планамерна рыхтуюцца да эскалацыі
2023.10.25 08:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў