У Рагачове затрымалі гурт «Tor band» – аўтараў песняў «Мы – не «народец» і «Жыве»


28 кастрычніка ў Рагачове затрымалі ўдзельнікаў гурта «Tor band» разам з жонкамі музыкаў. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманыя знаходзяцца ў жлобінскім ІЧУ – ім прызначылі па 15 содняў арышту.

«Tor band» – вядомы беларускі гурт. Іх кліпы на песні «Мы – не «народец»», «Жыве», «Кто, если не ты?!» набралі сумарна каля 5 мільёнаў праглядаў на YouTube.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў