Абʼяднаны пераходны кабінет асудзіў камунізм, таталітарныя і імперскія ідэалогіі


Абʼяднаны пераходны кабінет Беларусі выступіў з заявай да Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій, у якой асудзіў камунізм, таталітарныя і імперскія ідэалогіі.

Тэкст заявы Абʼяднанага каардынацыйнага кабінету да Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. Фота з тэлеграм-каналу кабінета. Крыніца: Telegram / CabinetBelarus

«Любы рэжым, які пачынае лезці ў прыватнае жыццё, сям’ю, прафесію, школьны клас альбо навуковую лабараторыю – забівае грамадства», – гаворыцца ў заяве.

Вось галоўныя тэзісы дакумента:

  • Беларусь не далучылася да агульнаеўрапейскай палітыкі памяці. У Беларусі да гэтага часу вывучэнне тэмы злачынстваў камуністычнага рэжыму з’яўляецца непажаданым і фактычна забароненым.
  • Рэпрэсіі адбываліся, пачынаючы з 1917 года, колькасць ахвяраў налічвае сотні тысяч нашых грамадзян.
  • У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, меркавана ў Курапатах, расстралялі 132 прадстаўніка беларускай культурнай і палітычнай эліты. Але гэты расстрэл – толькі эпізод у шэрагу іншых злачынстваў камунізму.
  • Мы асуджаем усе таталітарныя ідэалогіі, ад якіх так пацярпеў і цярпіць зараз беларускі народ.
  • Любы гвалт над свабодным мысленнем, любое патрабаванне думаць аднолькава, любое памкненне прымусіць усіх быць як адзін — заўсёды ў чалавечай гісторыі вядуць да рэпрэсій.
  • Толькі безапеляцыйнае асуджэнне таталітарных рэжымаў адчыніць дзверы ў будучыню, дзе Беларусь будзе свабоднай дэмакратычнай краінай.
Фотарэпартаж
Ноч (не) расстраляных паэтаў прайшла ў Вільні
2022.10.29 22:20

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года стала адной з самых трагічных і чорных датаў у беларускай гісторыі ХХ стагоддзя. У гэтую ноч савецкія карнікі расстралялі больш за 100 беларускіх дзеячаў навукі, культуры, мастацтва і літаратуры. У спісе расстраляных толькі ў тую чорную ноч можна знайсці педагогаў, выкладчыкаў, перакладчыкаў і філосафаў. Сёння – 85 гадоў з той крывавай даты.

Агляд
Курапаты. Дарога памяці даўжынёй 85 гадоў
2022.10.29 19:54

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў