Лінкявічус: калі санкцыі неэфектыўныя, іх проста недастаткова


Былы міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус расказаў у інтэрв’ю «Настоящему времени» пра міграцыйны крызіс на межах Беларусі і магчымае вырашэнне беларускага палітычнага крызісу.

Экс-міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус.
Фота: tv3.lt

Некаторыя думкі Лінаса Лінкявічуса з гутаркі:

  • Лукашэнка накіроўвае мігрантаў у Еўразвяз, каб узяць «рэванш» за санкцыі, Пасля жніўня план стварыць цяжкасці краінам Еўразвязу «захрас», але «не бачым канца гэтай правакацыі», а ўлады Беларусі працягваюць «пошук іншых спосабаў».
  • Большасць мігрантаў бяжыць не ад вайны, а па лепшае жыццё. Яны ахвяры правакацыі, але ў той жа час яны свядома парушаюць закон. Сама міграцыя – не злачынства, але «мусіць адбывацца паводле законаў».
  • «Самае лёгкае рашэнне – вядома ж, адкрыць мяжу, прапускаць усіх, хто імкнецца патрапіць у Нямеччыну і Швецыю. Але мы не лічым гэта правільным».
  • Супраца з урадам Іраку, адкуль паходзіць вялікая частка мігрантаў, «не дае пакуль ніякіх вынікаў». Патрэбныя высілкі, каб пераканаць іракскія авіялініі спыніць палёты ў Менск, але ж ёсць яшчэ транзітныя шлях праз Стамбул і іншыя гарады.

«Калі мяне пытаюць наконт санкцыяў, што яны неэфектыўныя, будзь то супраць Беларусі ці супраць Расеі, я заўсёды кажу: «Значыць, недастаткова санкцыяў». Паколькі калі мы паглядзім на гэты спіс, на твары, якія туды ўключаныя, то спіс кароткі і, напэўна, не вельмі эфектыўны».

  • З санкцыямі «трэба ісці далей» за эканамічныя сегменты з чацвёртага пакету Еўразвязу, тады санкцыі запрацуюць.
  • «Санкцыямі можна стварыць умовы для пераменаў», бо ўлады Беларусі спадзяюцца, што за мяжой «стомяцца і прызнаюць гэты ўрад як легітымны».
  • Выйсце з беларускага палітычнага крызісу могуць знайсці толькі самі беларусы, «ніхто звоку не прынясе новага парадку».
  • Парушэнні правоў чалавека і злачынствы супраць людзей «не маюць межаў».
Меркаванні
Ці працуюць санкцыі Захаду, навошта яны патрэбныя і якога эфекту мы чакаем?
2021.10.10 14:12

АА belsat.eu

Стужка навінаў