У Крамлі заявілі, што Пуцін і Лукашэнка не абмяркоўвалі прызнання Абхазіі


Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка не абмяркоўвалі на перамовах у Сочы пытання аб прызнанні Беларуссю самаабвешчаных Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

«Не, гэтыя тэмы не былі на парадку дня», – сказаў Пяскоў, адказваючы на адпаведнае пытанне журналістаў.

Нагадаем, 28 верасня Аляксандр Лукашэнка пасля перамоваў з Уладзімірам Пуціным нечакана наведаў непрызнаваную Рэспубліку Абхазія, якую Грузія лічыць акупаванай Расеяй тэрыторыяй. Падчас візіту Лукашэнка заявіў, што напярэдадні ў Сочы яны з прэзідэнтам РФ «вельмі шмат, да ночы абмяркоўвалі» Абхазію.

Грузія рэзка асудзіла дзеянні Лукашэнкі. Прэзідэнтка Саламэ Зурабішвілі назвала гэты візіт «цынічным падыходам», які парушае ўсе нормы і прынцыпы міжнароднага права.

Каментар
Чырвонай лініяй для Грузіі стане прызнанне Абхазіі з боку Лукашэнкі
2022.09.29 14:27

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў