Святлана Ціханоўская: Смерць любога чалавека – гэта вялізная страта


Святлана Ціханоўская. Вільня, Літва. Травень 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Палітычная лідарка Святлана Ціханоўская пракаментавала ўчорашні інцыдэнт са стралянінай у Менску, у выніку якога загінулі IT-спецыяліст і супрацоўнік КДБ:

«Учора здарылася трагедыя. Яе прычына ў тым, што беларусаў без суду і следства кідаюць у турмы, катуюць, даюць крымінальныя артыкулы за пазіцыю. Закон больш не абараняе людзей, а людзі вымушаныя абараняць сябе самі.

Гвалтоўнае ўтрыманне ўлады сутыкнула людзей, якія ў прынцыпе ніколі б не аказаліся ворагамі. Яно ж прывяло да сітуацыі, калі ад нас хаваюць праўду пра тое, што адбылося, калі людзі не вераць «афіцыйным» паведамленням.

Я хачу выказаць спачуванні родным загінулых. Смерць любога чалавека – гэта вялізная страта. Беларусы не павінны паміраць праз нежаданне ўсяго толькі аднаго чалавека прыняць рэальнасць і сысці».

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў