Памёр яшчэ адзін вязень, які заразіўся каронавірусам на Акрэсціна

Рэдакцыі «Белсату» стала вядома пра смерць яшчэ аднаго пратэстоўцы. Нам вядомыя ягоныя імя і прозвішча, але праз нежаданне знаёмых і блізкіх мы не можам іх назваць. Тым не менш, з прычыны грамадскай значнасці гэтай інфармацыі было вырашана апублікаваць яе.

Паводле нашай інфармацыі, мужчына быў затрыманы на самым пачатку верасня за нацыянальны сцяг на балконе. Яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна, адкуль праз дзевяць дзён скіравалі ў больніцу.

Пахаванне адбылося на мінулым тыдні.

Не менш як 15. Чые смерці ў Беларусі звязаныя з задушэннем пратэстаў

Нагадаем, што гэта ўжо не першы падобны выпадак у Беларусі за апошні год.

Гэтак, 12 лістапада 2020 года ў Асіповічах быў затрыманы і асуджаны на 10 содняў 57-гадовы Сяргей Шчацінка. Паводле сваякоў, у ізалятары ён заразіўся на каронавірус. Памёр ад хваробы 11 снежня 2020 года. Нельга выключаць, што рэальная колькасць памерлых сярод тых, хто заразіўся на COVID-19 на Акрэсціна, большая.

ПС belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны