Лукашэнка паабяцаў, што смерць супрацоўніка КДБ «беспакаранай не застанецца»


Прэс-служба Лукашэнкі перадае, што ён сачыў за інфармацыяй аб двайным забойстве ў Менску на вуліцы Якубоўскага і даручыў разабрацца літаральна пасекундна.

Таксама ён загадаў дапамагчы сям’і супрацоўніка КДБ.

Нагадаем, учора ўвечары ў Менску забілі IT-працаўніка, супрацоўнік КДБ быў смяротна паранены. Заведзеная крымінальная справа па артыкуле 139 («Забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці»). Падчас штурму сілавікамі кватэры быў застрэлены гаспадар жытла Андрэй Зельцар.

Hавiны
BYPOL назваў імя супрацоўніка КДБ, забітага ўчора ў Менску
2021.09.29 12:57

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў