Беларускія службы абмундзіравалі мігрантаў у вайсковы камуфляж. Фота


Лукашэнка цынічна выкарыстоўвае мігрантаў для дэстабілізацыі сітуацыі ў Польшчы, Літве і Латвіі. Беларусы перадаюць уніформу мігрантам ва Узнажы, заявіў прэс-сакратар міністра каардынатара спецыяльных службаў Станіслаў Жарын.

«Вельмі верагодныя яшчэ і правакацыі», – папярэдзіў Станіслаў Жарын у сваім Twitter.

Мігранты на польска-беларускай мяжы. Тры мужчыны апранутыя ў форму беларускіх сілавікоў. За іх плячыма бачныя вайсковыя курткі і вайсковыя боты.

«Лукашэнка цынічна выкарыстоўвае мігрантаў для дэстабілізацыі Польшчы, Літвы і Латвіі. Апошняя інфармацыя памежнай службы сведчыць, што беларусы перадаюць уніформу мігрантам ва Узнажы. Вельмі верагодныя яшчэ правакацыі», – напісаў прэс -сакратар міністра каардынатара спецслужбаў.

Ён дадаў у свой пост Twitter памежнай аховы, які хвілінай раней прадстаўляў актуальную інфармацыю аб сітуацыі на польска-беларускай мяжы.

«Мы чакаем правакацыяў з беларускага боку. Беларускія службы аддаюць уніформу замежнікам, якія бадзяюцца на іх баку, нягледзячы на ​​тое, што раней яны некалькі разоў атрымлівалі дапамогу, у тым ліку цёплую вопратку, ад прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыяў Беларусі», – піша Памежная служба Польшчы.

Інфармацыю польскай памежнай службы пацвярджаюць таксама фотаздымкі, размешчаныя ў сеціве беларускім дэпутатам Тэнгізам Думбадзе. Разам з прадстаўніцай праўладнага Беларускага саюза жанчын Ліліяй Ананіч ён наведаў лагер для мігрантаў пад Узнажам Горным.

Акрамя таго, 28 верасня польская памежная служба апублікавала запіс з цеплавізійнай камеры, на якой бачна, які беларускія спецслужбоўцы выкарыстоўваюць лесвіцу, каб дапамагчы мігрантам пераадолець памежную драцяную агароджу. Беларускія ўлады працягваюць адмаўляць удзел у гэтым. Падчас брыфінгу 27 верасня з кіраўнікамі сілавых ведамстваў Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «міжнародныя злачынныя групоўкі» датычныя да кантрабанды людзей з Беларусі ў Еўрапейскі звяз.

Прэс-сакратар памежнай службы Ганна Міхальска паведаміла, што за апошнія 24 гадзіны памежная служба зафіксавала 473 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. З пачатку верасня памежная служба зафіксавала амаль 6 тысячаў спробаў незаконнага пераходу мяжы з Беларусі ў Польшчу.

Аб’ектыў
Сітуацыя з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы абвастраецца
2021.09.27 22:52

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі пракаментаваў фотаздымкі мігрантаў у камуфляжы, маўляў, мігранты атрымалі курткі і штаны з камплектаў формы памежнікаў яшчэ тыдзень таму.

ПЯ belsat.eu

Стужка навінаў