У Варшаве пройдзе дабрачынны фэст «Грай» – каб падтрымаць рэпрэсаваных музыкаў


1 верасня ў Варшаве адбудзецца дабрачынны музычны фестываль «Грай». Яго зладзяць, каб падтрымаць пацярпелых ад рэжыму Лукашэнкі беларускіх музыкаў.

На беразе Віслы зайграюць Лявон Вольскі, Юрый Стыльскi («Дай Дарогу»), Наста Шпакоўская («NAKA»), Аляксандр Памiдораў, Алесь Дзянiсаў («Dzieciuki»), «Atesta». Вядоўца канцэрту – Марына Савіцкая.

Фестываль у Варшаве ладзяць «Беларускі моладзевы хаб» і кампанія «Wild Beat sound».

«Падчас фестывалю «Грай» можна будзе напісаць лісты палітвязням, пачаставацца на фудкорце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце: карціны беларускіх мастакоў, адзенне, аксесуары, сувеніры з нацыянальнай сімволікай ды іншае», – абяцаюць арганізатары.

На фэсце будзе працаваць вольная сцэна, на якой выступяць маладыя беларускія выканаўцы, – «Marny Los», Саша Васілеўская, «Бартосікі», «Znak Stop», «Graphotype», «23:34 Music Band» ды іншыя.

Частка сродкаў ад імпрэзы будзе скіраваная на дапамогу беларускім музыкам і творцам, абяцаюць арганізатары.

Фэст пройдзе 1 верасня. Тут можна набыць квіткі.

Аб’ектыў
З беларускіх пісьменнікаў робяць экстрэмістаў
2022.08.28 00:08

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў