Абураныя бацькі і вучні патрабуюць патлумачыць сістэму падліку ЦЭ


Скандал з вынікамі цэнтралізаванага экзамену разгараецца. Абураныя бацькі і выпускнікі сабраліся ў будынку РІКВ, яны патрабуюць патлумачыць сістэму налічэння балаў. У сваю чаргу чыноўнікі кажуць, што ніякіх праблемаў няма.

ЦТ у Беларусі
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: mogilev-region.gov.by

Пасля таго, як сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага экзамену, некаторыя выпускнікі пабачылі дзіўныя адзнакі. Некаторыя атрымалі больш за 100 балаў, а некаторыя наагул тысячныя часткі ад адзінкі. У выніку бацькі сабраліся ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ). Тут яны размаўляюць з чыноўнікамі амаль крыкамі і патрабуюць тлумачэнняў, тыя кажуць, што дырэктар РІКВ ужо паехаў да міністра. Вось што напісалі нам бацькі:

«Па-першае, вельмі доўга правяралі працы, гаварылі што вынікі будуць праз 10 дзён, а прыйшлі яны на пятнаццаты дзень. Па-другое, шмат вучняў, у якіх пярвічны і тэставы балы супадалі, чаго дагэтуль не было. РІКВ сказаў, што ўвечары будуць новыя вынікі, але потым прайшла навіна, што ніякага пераліку балаў не будзе».

І сапраўды, дырэктар РІКВ Юрый Міксюк заявіў, што ніякіх праблемаў няма.

«Пераліку вынікаў цэнтралізаванага экзамену не будзе. Тыя балы, якія абітурыенты бачаць у асабістым кабінеце на сайце РІКВ, актуальныя, правільныя. Яны пойдуць у сертыфікат».

Мінадукацыі заявіла, што скрыны з дзіўнымі баламі – фэйкі.

«Некаторыя выпускнікі і іх бацькі хвалююцца аб тым, што колькасць тэставых балаў у іх адносна невысокая, але методыка разліку балаў была цалкам ідэнтычная леташняй. Усе знаходзяцца ў абсалютна аднолькавых справядлівых умовах», – сказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Пра новую сістэму налічэння балаў, сапраўды, нічога невядома, бацькі патрабуюць паказаць ім табліцу пераводу балаў.

Hавiны
Вынікі ЦЭ. Выпускнікі кажуць пра збоі, чыноўнікі пярэчаць: пераліку не будзе
2023.05.29 16:49

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў