На затрыманага ля Цнянкі раварыста завялі крымінальную справу


Канстанцін Сямёнаў.
Фота: Вясна

Нагодай на ўзбуджэнне справы стаў прынт на майцы, паведамляе «Вясна». Паводле следства, прынт абражае прэзідэнта.

Канстанціна Сямёнава затрымалі 16 траўня на Цнянскім вадасховішчы ў Менску. Тады яго арыштавалі на 15 сутак за надпіс «Дыктатару месца ў пекле» і партрэт чалавека, падобным на Лукашэнку. Цяпер яму пагражае пазбаўленне волі да двух гадоў.

Увечары 16 траўня на Цнянскім вадасховішчы ў Менску затрымалі некалькіх раварыстаў, якія збіраліся ўдзельнічаць у гонцы Toure de Tsna. Затрыманых абвінавачваюць «ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, шляхам выкрыквання лозунгу «Жыве Беларусь»». На ўсіх раварыстаў склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП, а потым асудзілі на 10-15 содняў.

Hавiны
Дваіх раварыстаў суддзя Шаціла пакараў 11 і 12 соднямі арышту
2021.05.17 17:53

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў