Інтэрв'ю з Ціханоўскай у «Intex-press» прызналі экстрэмісцкім


Друкаваная версія газеты «Intex-press».
Фота: Intex-press / Вконтакте

Інтэрв’ю і відэа экс-кандыдаткі на прэзідэнцтва Святланы Ціханоўскай прызнанае экстрэмісцкім матэрыялам па пазове Баранавіцкай міжраённай пракуратуры, паведамляе БАЖ.

Пракуратура знайшла ў інтэрвʼю інфармацыю, накіраваную на распальванне ў грамадстве палітычнай, ідэалагічнай, сацыяльнай варожасці.

Галоўнага рэдактара «Intex-press» Уладзіміра Янукевіча выклікалі ў суд у справе пра парушэнне заканадаўства аб распаўсюдзе ўладальнікам незарэгістраванага інтэрнэт-рэсурсу забароненай інфармацыі (ч. 5 арт. 23.5 КаАП). Яго пакаралі максімальным штрафам паводле гэтага артыкулу – 20 базавых велічыняў штрафу (580 рублёў).

Паводле заявы тэрытарыяльнай пракуратуры суд сваім рашэннем прызнаў апублікаваны ў газеце «Intex-press» артыкул, а таксама размешчаны на інтэрнэт-рэсурсе тэкст інтэрвʼю і яго відэазапіс экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Акрамя таго, «Белпошта» адмовілася ўлучаць газету «Intex-press» у падпісны каталог на другое паўгоддзе, а гандлёвыя сеткі ўжо адмовіліся прадаваць выданне.

 

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў