Amnesty International заклікала да міжнароднай салідарнасці з прафсаюзнымі актывістамі Беларусі


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International падрыхтавала адмысловы даклад, прысвечаны рэпрэсіям супраць незалежных прафсаюзаў Беларусі

У Amnesty International падкрэсліваюць, што беларускія ўлады пераследуюць незалежныя прафсаюзы і парушаюць правы працоўных – усё гэта робіцца ў кантэксце здушэння пратэставага руху як такога. Актывістаў незалежных прафсаюзаў незаконна звальняюць, арыштоўваюць, падвяргаюць крымінальнай пераследу – усё гэта парушае абавязкі Менску згодна міжнародным дамовам паважаць свабоду асацыяцыяў і права працоўных свабодна ствараць прафсаюзы і ўступаць у іх.

«Беларусь з часу распаду СССР выразна захавала многія савецкія рысы. Гэта ўключае ў сябе татальнае панаванне дзяржавы ў эканоміцы, яна застаецца найбуйнейшым працадаўцам у краіне і імкнецца ажыццяўляць поўны кантроль над усімі прафсаюзамі. Прадзяржаўныя прафсаюзы, якія фактычна пазбаўленыя якой-небудзь незалежнасці, дзейнічаюць, хутчэй, як частка ўлады, а не як абаронцы правоў працоўных», – заявіла даследчыца Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Хеза Макгіл.

Яна нагадала, што, калі ў жніўні 2020 года пачаліся масавыя пратэсты, многія рабочыя ў адказ арганізавалі стачкі і забастоўкі на дзяржаўных прадпрыемствах. Але незалежныя прафсаюзы хутка сталі мішэнню дзяржаўных рэпрэсіяў.

«Мы заклікаем да міжнароднай салідарнасці з прафсаюзнымі актывістамі Беларусі, якія плацяць высокую цану за абарону правоў працоўных у сваёй краіне», – сказала Хеза Макгіл.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў