Журналіст Павел Мажэйка на волі


Наш калега Павел Мажэйка на волі. Яго вызвалілі з фармулёўкаю: «зніклі падставы для затрымання». Разам з гэтым працягваецца расследаванне крымінальнай справы.

Журналіст «Белсату» Павел Мажэйка на волі. Яго вызвалілі пасля 72 гадзінаў арышту, паведамляе наш карэспандэнт. Ён не даваў падпіскі аб нявыездзе.

«Практычна ўвесь тыдзень вялося разбіральніцтва, прыходзілі міліцыянты, фатаграфавалі выставу Алеся Пушкіна. 26 сакавіка папрасілі на 2 гадзіны забегчы ў райаддзел міліцыі. На ўваходзе адразу ўзялі мяне пад варту, павялі ў пракуратуру, там бралі тлумачэнні адносна выставы, але я так разумею, што на стале ўжо ляжала пастанова аб завядзенні крымінальнай справы», – распавёў Павел Мажэйка.

З 26 да 29 сакавіка журналіста трымалі ў гарадзенскай турме.

Павел Мажэйка пасля 3 содняў у турме.
Фота: Белсат

Пракуратура Горадні 26 сакавіка распачала крымінальную справу ў дачыненні кіраўніка прыватнай установы «Цэнтр гарадскога жыцця» і журналіста «Белсату» Паўла Мажэйкі ды мастака Алеся Пушкіна, а таксама іншых асобаў за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму, паводле ч. 3 арт. 130 КК. Паўла Мажэйку выклікалі на допыт і затрымалі.

Hавiны
На журналіста «Белсату» Паўла Мажэйку і мастака Алеся Пушкіна завялі крымінальную справу
2021.03.26 19:34

Паводле пракуратуры, 19 сакавіка на выставе ў «Цэнтры гарадскога жыцця» дэманстраваўся выкананы Пушкіным партрэт Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы. Згодна з матэрыяламі справы, Жыхар падчас нямецкай акупацыі ўлетку 1944 прайшоў навучанне ў спецпадраздзяленні Абвэру і ў снежні гэтага ж года быў закінуты нацыстамі ў Полацкую вобласць.

Паглядзіце фільмы «Белсату» пра той час.

Фільмы
Праклятыя і забытыя, дак. фільм, ч. 1
2014.07.28 18:00
Фільмы
Праклятыя і забытыя, дак. фільм, ч. 2
2014.07.28 18:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў