Кіраўнік ГУР Украіны аб адстаўцы Залужнага: Калі ўсё было выдатна, чаму мы там, дзе ёсць?


Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Кірыла Буданаў заявіў, што лічыць, што Уладзімір Зяленскі правільна зрабіў, замяніўшы галоўнакадамдуючага ЗСУ Валерыя Залужнага. Таксама Буданаў не лічыць, што звальненне Залужнага звязана з асабістымі разыходжаннямі. Пра гэта піша «CBC News».

Кірыла Буданаў, Кирилл Буданов
Начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны (з 2020 года) Кірыла Буданаў на форуме «Украіна. Год 2024». Кіеў, Украіна. 25 лютага 2024 года.
Фота: Белсат

«Калі ўсё добра, і ўсё выдатна, і ўсё робіцца правільна, то чаму мы апынуліся ў той сітуацыі, у якой апынуліся?» – пытаецца Кірыла Буданаў.

А адказваючы на пытанне аб відавочным расколе, Буданаў сказаў, што «наўрад ці могуць быць асабістыя рознагалоссі паміж мужчынамі, калі адзін з іх прамы падначалены іншага», адзначае выданне.

Уладзімір Зяленскі звольніў Валерыя Залужнага з пасады галоўнакамандуючага ЗСУ 8 лютага 2024 года. Чуткі, што гэта можа адбыцца, зʼявіліся яшчэ ўлетку 2023 года. Новым патэнцыйным галоўнакамандуючым называлі самога Буданава, а таксама цяперашняга кіраўніка ЗСУ Аляксандра Сырскага.

Уладзімір Зяленскі напярэдадні звальнення Валерыя Залужнага заявіў, што патрэбная «перазагрузка», што азначае змену не толькі вайсковага камандавання.

«Калі мы хочам атрымаць перамогу, мы павінны штурхаць усіх у адным кірунку, перакананыя ў перамозе, мы не можам адчайвацца, апускаць рукі, у нас павінны быць правільныя станоўчыя энергіі… таму я кажу пра перазагрузку, пра замену, я маю на ўвазе нешта сурʼёзнае, што датычыць не аднаго чалавека», – сказаў тады Зяленскі.

Дарадца кіраўніка Офісу Зяленскага Міхаіл Падаляк патлумачыў звальненне Залужнага неабходнасцю перагледзець тактыку дзеянняў і не дапусціць стагнацыі па лініі фронту.

Каментар
Збавіцель Кіева або «мяснік»? Хто такі новы кіраўнік ЗСУ
2024.02.09 18:55

 

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў