СК распачаў спецыяльнае вядзенне супраць Паўла Лібера, Алены Жываглод, Паўла Марыніча і Аляксандра Дабравольскага


Працэс так званага спецыяльнага вядзення ў дачыненні Алены Жываглод, Паўла Лібера, Паўла Марыніча і Аляксандра Дабравольскага распачаты Следчым камітэтам 27 снежня. Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Следчага камітэту.

Крымінальная справа на Алену Жываглод, Паўла Марыніча, Паўла Лібера і Аляксандра Дабравольскага заведзеная паводле ч. 2 арт. 191 КК («Чыненне перашкодаў законнай дзейнасці Цэнтральнай выбарчай камісіі»). У частцы другой гэтага артыкулу гаворыцца пра «дзеянне, учыненае групай асобаў паводле папярэдняй змовы». Гэтая частка прадугледжвае да 5 гадоў зняволення.

Пастанова аб пачатку так званага спецыяльнага вядзення была ўзгодненая з генеральным пракурорам, зазначае прэс-служба СК.

Нагадаем, спецыяльнае вядзенне – гэта вядзенне ў крымінальнай справе, заведзенай супраць абвінавачанай асобы, якая перабывае за межамі Беларусі і, быццам бы, «ухіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс».

У пераліку асобаў, у дачыненні якіх распачатае спецыяльнае вядзенне, на 28 снежня 2023 года было 35 прозвішчаў, у тым ліку палітыкаў Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Валерыя Цапкалы, Аляксандра Азарава, Вадзіма Пракоп’ева ды іншых.

Алена Жываглод – кіраўніца і заснавальніца ініцыятывы «Сумленныя людзі», Аляксандр Дабравольскі – палітык і старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай, Павел Лібер – стваральнік платформы «Голас», Павел Марыніч – кіраўнік «Malanka Media».

Hавiны
Адбыўся ператрус у Аляксея Францкевіча
2023.12.28 14:09

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў