На эвакуацыйным рэйсе з Менску ў Ірак вылецелі яшчэ 418 мігрантаў


Пяты гуманітарны рэйс кампаніі «Iraqi Airways» учора, 27 лістапада, эвакуяваў 418 іракскіх грамадзян, якія затрымаліся на беларуска-польскай мяжы. З Менску самалёт накіраваўся рэйсам у Эрбіль.

Пра гэта паведаміла авіакампанія ў Facebook.

Эвакуяцыйны рэйс кампаніі «Iraqi Airways» з Менску 27 лістапада 2021 года.
Фота: iraqi.airways.official / Facebook

Усяго на гэты момант такімі рэйсамі перавезена 1876 чалавек.

Наступныя бліжэйшыя рэйсы запланаваны на 29 і 30 лістапада.

Эвакуяцыйны рэйс кампаніі «Iraqi Airways» з Менску 27 лістапада 2021 года.
Фота: iraqi.airways.official / Facebook
Эвакуяцыйны рэйс кампаніі «Iraqi Airways» з Менску 27 лістапада 2021 года.
Фота: iraqi.airways.official / Facebook
Hавiны
Лукашэнка прайграў, а міграцыйны крызіс працягнуўся. Што адбываецца вакол мігрантаў
2021.11.27 22:07

АД, belsat.eu

Стужка навінаў