«Будзе доўгая і цяжкая вайна». Нэтаньягу заявіў, што армія Ізраілю ўвайшла ў Газу, каб знішчыць «Хамас»


Прэм’ер-міністр Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу адказаў на пытанні журналістаў пасля сустрэчы са сваякамі закладнікаў, захопленых групоўкай «Хамас», і распавёў пра аперацыю Цагалю ў сектары Газа, піша ВВС.

Бэньямін Нэтаньягу.
Фота: netanyahu.org.il

Нэтаньягу заявіў, што цяпер працягваецца наземная аперацыя ў сектары Газа і яна з’яўляецца другім этапам вайны з «вельмі дакладнымі мэтамі».

«Гэта будзе доўгая і цяжкая вайна. Мы пераможам. Перамога будзе за намі», – сказаў прэм’ер-міністр.

Нэтаньягу аспрэчыў абвінавачванні ў ваенных злачынствах у адрас Ізраілю, пра якія ў сваёй прамове 28 кастрычніка казаў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган.

«Не трэба нас абвінавачваць у ваенных злачынствах. Калі вы думаеце, што можаце абвінавачваць нашых салдат у ваенных злачынствах, гэта крывадушша. Мы самая маральная армія ў свеце», – сказаў міністр.

Hавiны
Эрдаган пагражае Захаду рэлігійнай вайной. Ізраіль адклікае з Турцыі дыпламатаў
2023.10.28 23:22

Нэтаньягу запэўніў, што Цагаль прымае меры перасцярогі для абароны цывільнага насельніцтва, і абвінаваціў «Хамас», прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй у ЗША, ЕЗ і Ізраілі, у здзяйсненні злачынстваў супраць чалавечнасці, паколькі, паводле ягоных словах, групоўка выкарыстоўвае свой народ у якасці жывога шчыта.

Паводле падкантрольнага «Хамас» Міністэрства аховы здароўя Газы, з пачатку бамбаванняў рэгіёну Ізраілем, загінулі больш за 7,6 тысяч чалавек. Сусветная арганізацыя аховы здароўя сцвярджае, што 40% загінулых – дзеці.

Hавiны
Карэспандэнты BBC пра абстаноўку ў Газе: «Стан панікі, страху і хаосу»
2023.10.28 18:21

У Ізраілі ў выніку нападу «Хамас» 7 кастрычніка загінулі больш за 1,4 тысячы чалавек, большасць з іх – мірныя жыхары, у тым ліку жанчыны і дзеці. Баевікі «Хамас» таксама ўзялі закладнікаў, вядома пра 229 чалавек.

Беньямін Нэтаньягу зазначыў, што ізраільскія сухапутныя войскі ўвайшлі на тэрыторыю, якую ён назваў «аплотам зла» (маючы на ўвазе сектар Газа), каб ліквідаваць «Хамас» і вярнуць дамоў закладнікаў. Паводле прэм’ер-міністра, ізраільскія салдаты і камандзіры «цяпер знаходзяцца ў сектары Газа, яны дыслакаваныя паўсюль».

Агляд
Ізраіль і сектар Газа: храналогія канфлікту
2023.10.07 19:17

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў