Ціханоўская і «ByPol» заклікаюць Інтэрпол спыніць супрацу з рэжымам


Офіс Святланы Ціханоўскай і ініцыятыва «ByPol» ​​накіравалі ліст у Інтэрпол, у якім просяць выключыць доступ рэжыму Лукашэнкі з мэтаю палітычнага пераследу.

Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі «ByPol».
Фота: Святлана Ціханоўская / Telegram

Офіс Святланы Ціханоўскай і «ByPol» ​​накіравалі афіцыйны ліст у Інтэрпол, у якім прыводзяць доказы таго, як рэжым запытвае інфармацыю пра беларусаў у іншых краінах. Дэмакратычныя сілы Беларусі настойваюць на неабходнасці спыніць супрацу Інтэрполу з рэжымам.

Раней ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў «ByPol» ​​апублікавала тэлефонныя размовы чыноўнікаў, з якіх вынікала, што ўлады Беларусі спрабавалі ўнесці Святлану Ціханоўскую ды іншых лідараў дэмакратычных сілаў у спісы Інтэрполу. Але гэты зварот арганізацыя адхіліла і нават вынесла афіцыйнаму Менску папярэджанне за палітычны пераслед апанентаў.

Але гэта не спыніла ўлады Беларусі, што надалей звяртаюцца ў Інтэрпол, каб атрымаць інфармацыю пра беларусаў, і патрабуюць іхнай выдачы з тэрыторыі іншых краінаў. Пры гэтым шмат асобаў апынуліся ў спісах Інтэрполу праз пераслед з палітычных матываў.

Інтэрв’ю
Цяпер, як у 1937 годзе? Ці надышоў 1938-ы? Гутарка з даследчыкам сталінскіх рэпрэсіяў
2021.10.28 08:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў