У Дзяніса Івашына ў карцары здарыўся сардэчны прыступ


Пра гэта напісала яго маці Людміла Івашына на сваёй старонцы:

«Мне сёння стала вядома, што падчас знаходжання ў карцары ў Дзяніса здарыўся сардэчны прыступ. Ніколі раней падобнага не адбывалася. Не дзіўна, бо ў камеры «апарня» – вокны зачыненыя, вентылятар перадаць нельга. Усё гэта называецца словам – катаванне».

Спадарыня звяярнулася «да ўсіх карнікаў, якія ўзялі ўдзел у затрыманні, арышце, памяшканні пад варту, і ўсім тым, у чыёй улады ён знаходзіцца цяпер. Вы разумееце, што на вас цалкам ляжыць адказнасць за ЖЫЦЦЁ І ЗДАРОЎЕ Дзяніса Івашына і ўсіх, каго вы несправядліва і незаконна ўтрымліваеце ў сваіх казематах. Вы разумееце, што родныя і блізкія вам не даруюць здзекаў і зневажанняў? Вы разумееце, што рана ці позна давядзецца адказваць перад законам аб зробленым вамі беззаконне?»

Артыкулы
«Зрабіць з яго баевіка не атрымаецца»: хто такі журналіст Дзяніс Івашын, якога КДБ затрымаў у Горадні
2021.04.21 08:30

12 сакавіка супрацоўнікамі КДБ Беларусі быў затрыманы ў Горадні журналіст Дзяніс Івашын, які займаецца журналісцкімі расследаваннямі. Івашын з’яўляецца журналістам і рэдактарам беларускай службы сайта «ІнформНапалм», супрацоўнічае з беларускім выданнем «Новы час».

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў