Непаўнагадовага Данііла Калеснікава пакаралі 1 годам і 3 месяцамі выхаваўчай калоніі


Суд Жлобінскага раёну.
Фота: «Вясна»

Яго ўзялі пад варту ў зале суда, паведамляе «Вясна».

Суддзя суду Жлобінскага раёну Мікалай Сергіевіч 28 чэрвеня прызнаў Данііла Калеснікава вінаватым у арганізацыі або актыўным удзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

У ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года Данііл разам з бацькам Віталём Калеснікавым пайшлі ў цэнтр гораду на плошчу. Яны стаялі там разам у счэпцы ў першым шэрагу. Раней Віталя асудзілі за ўцягванне непаўналетняга ў здзяйсненне злачынства (арт. 172 КК) і за хуліганства (арт. 339).

Сведкаў па справе было заяўлена больш за 20 чалавек. Апыталі каля дзесяці – былую класную кіраўніцу, сяброў, як хлопцаў, так і дзяўчат, якім было летась па 15 – 16 гадоў, з якімі ён сазвоньваўся 9 жніўня перад гэтымі мітынгамі.

У гэтым годзе Данііл скончыў 11 класаў сярэдняй школы ў Барысаве.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў