Белтэлерадыёкампаніі замарозілі сяброўства ў Еўрапейскім трансляцыйным звязе


Фота: TOBY MELVILLE / Reuters / Forum

Еўрапейскі трансляцыйны звяз (EBU) замарозіў сяброўства Белтэлерадыёкампаніі ў арганізацыі, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні звязу.

EBU даў БТ два тыдні, каб накіраваць афіцыйны адказ. Пасля гэтага пастанова набудзе моц.

Еўрапейскі трансляцыйны звяз – найбуйнейшае абʼяднанне нацыянальных трансляцыйных арганізацыяў у свеце, створаны 12 лютага 1950 года. Станам на 2015 год у склад арганізацыі ўваходзілі 73 кампаніі з 56 краінаў. Белтэлерадыёкампанія – сябра арганізацыі з 1993 года. Сяброўства ў EBU дазваляе тэлекампаніям між іншага абменьвацца відэакантэнтам.

АА belsat.eu

Стужка навінаў