Памерлі два былыя старшыні Пружанскага райвыканкаму. У больніцы няма медычнага кіслароду


З розніцай на два дні памерлі два былыя старшыні Пружанскага райвыканкаму: 23 сакавіка сышоў з жыцця Сяргей Тарасевіч, а праз два дні, 25 сакавіка, памёр яшчэ адзін былы старшыня мясцовага райвыканкаму – Георгій Разанка.

Пасля гэтага ў шпіталі Пружанаў пачалося правяранне, у межах якога стварылі камісію, паведамляе партал «Виртуальный Брест».

У хадзе абследавання тэхнічнага стану абсталявання шпіталю камісія выявіла, што ў палатах тэрапеўтычнага аддзялення Пружанскай цэнтральнай раённай больніцы адсутнічае падача медычных газаў (кіслароду).

Акт камісіі Пружанскай цэнтральнай раённай больніцы

Аднак рамантаваць яе плануюць толькі з 15 да 30 красавіка. Гэта значыць, што ўвесь гэты час у шпіталі па-ранейшаму не будзе падачы кіслароду.

Тэрміны рамонту ў Пружанскай цэнтральнай раённай больніцы

Заяўку на выкананне гэтых работаў размясцілі толькі 26 сакавіка а 9:00.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў