Тры беспілотнікі ўпалі ў Белгарадзе, адзін заляцеў у кватэру


У Белгарадзе знайшлі абломкі трох беспілотнікаў, яны ўпалі ўвечары 27 лютага. Інфармацыю аб падзенні беспілотных лятальных апаратаў пацвердзіў губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў. Паводле яго, ахвяраў і пацярпелых няма.

Збіты дрон. Крыніца: izvestia / Telegram

Прычына падзення дронаў невядомая, як і тое, каму яны належалі. Крушэнне дронаў абышлося без ахвяраў, толькі дзе-нідзе ў шматпавярховіках выбітыя вокны, а таксама пашкоджанні атрымалі прыпаркаваныя на вуліцах аўтамабілі, паведаміў Вячаслаў Гладкоў. Сітуацыяй займаюцца белгарадскія спецслужбы.

Адзін з дронаў заляцеў у кватэру, распавёў мэр гораду Валянцін Дзямідаў:

«Цяпер я на месцы здарэння на вуліцы Папова. Тут БПЛА заляцеў у акно кватэры. Людзей перавезлі ў бяспечнае месца. Усім прапанавалі размясціцца ў гатэлі, пакуль спецслужбы выконваюць сваю працу».



Паводле інфармацыі з сацсетак, абломкі беспілотнікаў знойдзеныя ў двары ў цэнтральным раёне гораду. Паводле відавочцаў, перад падзеннем дроны доўга лёталі над жылымі дамамі.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў