Арышт маці 4-гадовага дзіцяці, паўторны прысуд для палітвязня: рэпрэсіі ў Беларусі 27 снежня


У Беларусі працягваюць затрымліваць за ўдзел у пратэстах 2020 года, у тым ліку – цэлымі сем’ямі. На содні кідаюць маці дзяцей дашкольнага ўзросту. Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі 27 снежня – у нашым аглядзе.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Daniel Abbatt / pexels.com

Праваабаронцам стала вядома, што ў гарадзенскім абласным судзе 6 снежня вынесены прысуд 26-гадоваму жыхару Менску Яўгену Філіповічу, якога абвінавацілі ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання паводле арт. 362-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Справу разглядаў суддзя Юрый Казакевіч. Па матэрыялах абвінавачання, Філіповіч у сакавіку 2021 праз Інтэрнэт і аплатную сістэму PayPal нібыта «пералічыў для забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці грашовыя сродкі ў памеры 29,35 еўра на банкаўскі рахунак, які знаходзіўся ў карыстанні прадстаўнікоў BYPOL».

Сілавікі затрымалі вартаўніка аднаго з гаражных кааператываў Менску Паўла Малынава. На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што захоўваў удома «пратэсную сімволіку» і адзін раз удзельнічаў у маршах, а таксама нібыта пісаў каментары «для падтрымкі пратэсных настрояў».

Hавiны
Былога палітзняволенага зноў асудзілі за каментары
2023.12.27 14:44

Былога палітвязня Уладзіміра Запольскіх зноў асудзілі за каментары паводле арт.369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт.368 КК («Абраза прэзідэнта»). 22 снежня суддзя суду Цэнтральнага раёну Менску Дзмітрый Карсюк прысудзіў маладзёну яшчэ год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Першы раз студэнта юрыдычнага факультэту БДУ судзілі паводле «справы Зельцэра». Тады яму прызначылі 2 гады калоніі і штраф у памеры 200 базавых велічыняў. Уладзімір адбыў тэрмін і напрыканцы студзеня 2023 года выйшаў на волю.

Вячаслаў Лазараў.
Фота: «Вясна» / Telegram/ viasna96

Віцебскага відэааператара Вячаслава Лазарава перавялі ў магілёўскую калонію. Вярхоўны суд 22 лістапада разгледзеў апеляцыйныя скаргі на вырак Віцебскага абласнога суду палітзняволеных сужэнцаў Таццяны Пыцько і Вячаслава Лазарава, якіх асудзілі да 3 і 5,5 гадоў зняволення адпаведна. У выніку суддзя Юрый Руткоўскі пастанавіў прызначыць палітзняволенай тыя ж 3 гады пазбаўлення волі, але з адтэрміноўкай выканання пакарання на тры гады. Праз некалькі дзён Таццяна выйшла з віцебскага СІЗА, дзе яна правяла амаль паўгода. Вячаславу зменшылі тэрмін на паўгода. Стала вядома, што Вячаслаў пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 15.

Ніна Журава.
Фота: viciebskspring.org

За «распаўсюд экстрэмізму» у Віцебску 6 снежня аштрафавалі грамадзянку Расеі Ніну Жураву. Справу разглядаў суддзя суду Першамайскага раёну Віцебску Міхаіл Юрчанка і пакараў жанчыну штрафам у памеры 740 рублёў.

У судовым пасяджэнні была агучаная інфармацыя аб тым, што Ніна, выкарыстоўваючы свой акаўнт у Instagram, стала падпісанткай «экстрэмісцкіх» суполак «Радыё Свабода», «Люстэрка» і «Белсат».

За ўдзел у пратэстах сілавікі затрымалі маці і бабулю 4-гадовага дзіцяці. На «пакаяльным відэа» жанчын прымусілі сказаць, што яны нібыта ўдзельнічалі ў вулічных акцыях і бралі з сабой малое дзіця. Гэта зафіксавала камера тэлеканалу АНТ. Маці дзіцяці, мяркуючы па допісе праўладных тэлеграм-каналаў, арыштаваная на 15 содняў.

Алег Стахаевіч.
Фота: Алег Стахаевіч / Instagram

У Мікашэвічах затрыманы Алег Стахаевіч – былы лідар незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт». З 2020 года мужчына жыў у Літве, часам ездзіў у Беларусь. У Беларусі прымаў удзелы ў розных забегах. У лістападзе ён паехаў на радзіму «на тры тыдні». 12 лістапада ў Сілічах прыняў удзел у кросе Bison XC на 5000 метраў. А недзе праз тыдзень быў затрыманы. Спачатку па адміністратыўным артыкуле на 15 содняў. Але па сканчэнні тэрміну не выйшаў. Па інфармацыі ад блізкіх, у дачыненні да Алега распачалі афіцыйную праверку «на магчымую датычнасць да экстрэмісцкай дзейнасці».

Аналітыка
«Рэжым азвярэла шукае новыя спосабы ціску на людзей». Рэпрэсіі ў Беларусі ў 2023 годзе
2023.12.27 07:57

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў