Міністр замежных справаў Ірану папрасіў у Макея дапамогі іранцам, якія захраслі на мяжы з Літвой


Кіраўнік МЗС Ірану Хасэйн Амір Абдалахіян у тэлефоннай размове з міністрам замежных справаў Беларусі Уладзімірам Макеем 26 кастрычніка папрасіў дапамагчы 13 іранцам, якія цяпер знаходзяцца на беларуска-літоўскай мяжы.

Іран сур’ёзна занепакоены станам сваіх грамадзянаў. МЗС настойвае, каб беларускі бок паказаў месца, дзе ў дадзены момант знаходзяцца грамадзяне Ірану, аказаў ім медыцынскую дапамогу і паспрыяў іх вяртанню на радзіму.

Hавiны
Францыя абвінаваціла сям’ю Лукашэнкі ў арганізаваным гандлі людзьмі
2021.10.27 21:40

Хасэйн Амір Абдалахіян зазначыў, што ў сацыяльных сетках распаўсюджваюцца трывожныя навіны пра стан грамадзянаў Ірану на мяжы ў Беларусі. Дыпламат заклікаў беларускіх памежнікаў да максімальнай супрацы з мэтай аказання дапамогі іранскім уцекачам.

Уладзімір Макей паабяцаў, што Менск акажа ўсю магчымую дапамогу.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў