Фільм рэжысёра «Белсату» Міхаіла Аршынскага «Не бойся» атрымаў галоўны прыз на фестывалі ў Паўднёвай Карэі


Дакументальная стужка рэжысёра Міхаіла Аршынскага «Не бойся» пра ролю Сяргея і Святланы Ціханоўскіх у зменах у Беларусі стала пераможцай на паўднёвакарэйскім кінафестывалі Hinzpeter Awards. Уручэнне ўзнагародаў прайшло 27 кастрычніка ў Сеуле. Фільм атрымаў галоўны прыз, які называецца «Свет на раздарожжы».

Дакументальны фільм рэжысёра «Белсату» Міхаіла Аршынскага «Не бойся» атрымаў галоўную ўзнагароду на кінафестывалі Hinzpeter Awards у Паўднёвай Карэі.
Фота: беларуская дыяспара ў Паўднёвай Карэі

Сам конкурс праходзіў на пачатку верасня.

Hавiны
Рэжысёр Міхаіл Аршынскі стаў пераможцам прэстыжнай прэміі «Hinzpeter Awards»
2021.09.01 14:01

Фільм распавядае пра пачатак рэвалюцыйных падзей у Беларусі – пра перадвыбарную кампанію-2020 у Беларусі, і пра ролю ў ёй Сяргея і Святланы Ціханоўскіх.

Дакументальны фільм рэжысёра «Белсату» Міхаіла Аршынскага «Не бойся» атрымаў галоўную ўзнагароду на кінафестывалі Hinzpeter Awards у Паўднёвай Карэі.
Фота: беларуская дыяспара ў Паўднёвай Карэі
Дакументальны фільм рэжысёра «Белсату» Міхаіла Аршынскага «Не бойся» атрымаў галоўную ўзнагароду на кінафестывалі Hinzpeter Awards у Паўднёвай Карэі.
Фота: беларуская дыяспара ў Паўднёвай Карэі

На цырымоніі ўзнагароджання прысутнічалі прадстаўнікі карэйскіх партыяў, мэр горада Кванджу, які і прафінансаваў прэмію «Свет на раздарожжы». Прэзідэнт Паўднёвай Карэі даслаў Міхаілу Аршынскаму зварот з віншаваннямі.

Артыкулы
Рэжысёр новага фільму «Белсату» пра Ціханоўскіх: Жаданне акунуцца ў падзеі 2020 года перамагло страх
2021.06.05 09:00

Hinzpeter Awards – паўднёвакарэйскі фестываль кіно. Яго назвалі ў гонар нямецкага журналіста Юргена Хінцпэтэра, які распавядаў пра падзеі падчас падзення аўтарытарнага рэжыму ў Паўднёвай Карэі. Нямецкі журналіст стаў адзіным, хто здолеў задакументаваць катаванні, праз якія тады прайшлі карэйцы. У Сеуле ёсць памятная дошка ў ягоны гонар.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў