У Беларусі задумалі запусціць пенсійнае страхаванне восенню 2022 года. Але яно ўжо дзейнічае


З таго, што патлумачыла на БТ міністарка працы, вынікае, што новая ідэя – гэта суфінансаванне працадаўцам добраахвотнага пенсійнага страхавання ў «Стравіце».

Ірына Касцевіч. Скрыншот: ctv.by

На нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 21 верасня абмяркоўвалася ідэя запуску праграмы добраахвотнага пенсійнага страхавання, стварылі праект адпаведнага ўказу. Міністарка працы Ірына Касцевіч у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» 26 верасня расказала, што новая праграма мае запусціцца 1 кастрычніка 2022 года.

«Чалавек зможа прыйсці ў арганізацыю страхавую запоўніць заяву або ў электронным выглядзе падаць заяву і заключыць дамову», – распавядала Касцевіч.

Ды са сказанага ёй вынікае, што гэтая праграма – ужо дзейнае пенсійнае страхаванне ў кампаніі «Стравіта». Міністарка растлумачыла, што прапанаваць суфінансаванне страхавання працадаўцам, «але на самой справе з боку дзяржавы».

Яна назвала шмат лічбаў, з якіх цяжка зразумець, якую частку добраахвотных унёскаў будзе рабіць працаўнік, а якую – дзяржава. Падобна, працадаўцаў збіраюцца абавязаць дадаваць не больш за 3 % ад заробку. Калі працаўнік захоча ўносіць у добраахвотнае страхаванне толькі 1 % заробка, то і працадаўца, падобна, будзе ўносіць яшчэ 1 %, калі 2 % ці 3 % ад працаўніка, то і 2 % ці 3 % ад працадаўцы. Але працаўнік можа ўносіць да 10 % ад заробка, а працадаўца, падобна будзе ўносіць максімум 3 %.

Hавiны
У 2022 годзе пенсіі беларусам будуць налічваць па-новаму
2021.08.30 12:16

Касцевіч прызнала, што добраахвотнае пенсійнае страхаванне цяпер слаба развітае ў Беларусі – ім карыстаецца ўсяго 5 % працаўнікоў. Аднак ужо цяпер нішто не замінае рабочаму аформіць у «Стравіце» добраахвотнае пенсійнае страхаванне хоць за 30 гадоў да пенсіі.

Акрамя «Стравіты» пенсійнае страхаванне прапануе кампанія «ПрыёрЛайф», але пра яе міністарка не згадвала – незразумела, ці збіраюцца прапанаваць суфінансаванне і ў ёй.

Аналітыка
7 рэчаў, якія трэба ведаць пра пенсію, нават калі не хочацца думаць пра старасць
2021.06.09 08:41

АА belsat.eu

Стужка навінаў