У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ шасцярых зняволеных. Цяпер іх 691 чалавек


Беларускія праваабаронцы згодна з інфармацыяй ад 27 верасня аб прад’яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту ці вынясенні прысудаў прызналі шасцярых зняволеных палітвязнямі.

Пяцярых чалавек абвінавачваюць па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Гэта Мікіта Зімін, Дзяніс Лазоўскі, Алег Буйкевіч, Алег Хічоў і Яўген Крачкоўскі.

Яшчэ аднаго палітзняволенага Сяргея Думавы абвінавачваюць па ч.1 і ч.3 артыкула 293 («Хуліганства»), ч.1 арт. 13 («Сукупнасць крымінальных правапарушэнняў») і арт. 341 КК («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»).

Артыкулы
«За месяц працы зарабіла 41 рубель». Як выкарыстоўваюць працу асуджаных у Беларусі
2021.09.19 08:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў