Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову намінавалі на «журналістак года» фестывалю «PRIX Europa»


Зняволеных журналістак «Белсату» вылучылі на прэмію ад імя Польскай тэлевізіі.

Чацвёрты дзень суда над журналісткамі «Белсату». Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай вынеслі прысуд – два гады ў калоніі агульнага рэжыму. Менск, Беларусь. 18 лютага 2021 года.
Фота: «Белсат»

Ініцыятыва вылучыць на «журналістак года» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову сустрэла шырокае падтрыманне журналісцкай супольнасці з усяго рэгіёну, у тым ліку з Беларусі, Літвы і Украіны, піша TVP. За іх вылучэнне падпісаліся каля 200 прадстаўнікоў медыяў.

Узнагароду «журналіст года» даюць на фестывалі «PRIX Europa» з 2017 года, у мінулыя гады яе атрымлівалі журналісты з Аўстрыі, Францыі, Турэччыны і Нямеччыны. Гэты фестываль – найбуйнейшая журналісцкая імпрэза ў Еўропе, праходзіць штогод у кастрычніку ў Берліне, яднае онлайн-выданні, тэлевізію і радыё.

Артыкулы
Журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева атрымала ў калоніі ліст салідарнасці ад мэра Прагі
2021.09.24 20:24

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада 2020 года падчас жывога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на Плошчы пераменаў. 18 лютага абедзве былі асуджаныя на два гады пазбаўлення волі паводле арт.342 КК РБ – «Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Адбываюць пакаранне ў Гомельскай жаночай папраўчай калоніі № 4.

Падтрымаць іх можна лістамі на адрас: ПК № 4, 246035 Гомель, Антошкіна 3.

Артыкулы
«Верыць, што пераадолее ўсе гэтыя складанасці». Як Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева жывуць у калоніі
2021.09.14 16:54

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў