«Coca-Cola» ў Расеі будзе прадавацца пад брэндам «Добрый кола»


«Coca-Cola» будзе прадаваць у Расеі флагманскі напой пад брэндам «Добрый кола». Пра гэта паведаміў заснавальнік сеткі хуткага харчавання «Теремок» Міхаіл Ганчароў, піша «Медуза».

Паводле Міхаіла Ганчарова, ягоная сетка атрымала адпаведнае паведамленне ад кампаніі «Coca-Cola»: «Мы паспрабуем яго прадаваць».

Бізнесовец падкрэсліў, што на расейскім рынку прысутнічаюць і іншыя напоі «на аснове колы».

Бізнесовец выказаў здагадку, што продажы будуць трымацца на вядомасці соку «Добры», які выпускае кампанія «Мултон» (належыць «Coca-Cola»). Нядаўна расейскае падраздзяленне кампаніі «Кока-кола ЭйчБіСі Еўразія» было пераназванае ў «Мултон партнёрс».

«Coca-Cola Company» заявіла аб прыпыненні бізнесу ў Расеі ў сакавіку 2022 года праз вайну ва Украіне. У чэрвені кампанія паведаміла, што продаж напояў пад прыналежнымі ёй брэндамі ў РФ будзе спынены пасля таго, як скончацца існыя запасы прадукцыі. Канцэнтрат для флагманскага напою «Coca-Cola Company» спыніла пастаўляць у Расею ў сакавіку.

Аналітыка
Растуць і складскія запасы, і рэнтабельнасць. Што адбываецца на беларускіх заводах?
2022.08.22 08:30

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў