Затрымалі лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова


Раніцаю 27 ліпеня сілавікі прыйшлі і да іншых сябраў АГП, паведамляе палітык Анатоль Лябедзька.

Мікалай Казлоў.
Фота: Анатоль Лябедзька/Facebook

«Апрычнікі абралі дзень прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці для чарговых зачыстак. Затрымалі Міколу Казлова, лідара АГП. Пагрукаліся і да іншых чальцоў партыі. Наступ на апошнюю арганізаваную выспу супраціву пачаты. Гэта вайна», – напісаў Анатоль Лябедзька ў Facebook.

Таксама паведамляюць пра затрыманне старшыні Менскай гарадской арганізацыі АГП Аксаны Аляксеевай. Сілавікі прыйшлі да яе а 7:00, таксама была хуткая дапамога.

У пачатку гэтага года старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў адбыў 3 месяцы арышту паводле ч. 1 арт. 407 КК за «раскрыццё звестак у крымінальнай справе» супраць Каардынацыйнай рады, ён выйшаў на волю 26 сакавіка.

Hавiны
Мікалай Казлоў пачаў адбываць 3-месячны тэрмін зняволення
2021.12.28 21:27

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў