Святлана Ціханоўская – журналістам «Белсату»: Вы робіце вялікую справу


Святлана Ціханоўская даведалася пра прызнанне «Белсату» экстрэмісцкім – гэта адбылося перад ейным візітам у фонд Human Rights, а таксама напярэдадні сустрэчы з групай у абароне правоў журналістаў пры ААН.

Святлана Ціханоўская прыбыла ў фонд Human Rights, Нью-Ёрк, 27 ліпеня 2021 г.
Фота: Белсат

Святлана Ціханоўская звярнулася да журналістаў «Белсату»:

«Журналісты ганарацца, бо ведаюць, што ўсё робяць правільна і змагаюцца за свабоду нашай краіны. Падтрымання вам, вы робіце вялікую справу ў гэтыя цяжкія часы для Беларусі».

Памятайце, падпіска і чытанне сацсетак і сайту «Белсату» не азначае распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі. Вы можаце працягваць чытаць і падпісвацца на нас. За распаўсюд (рэпост) інфармацыі нашага рэсурсу прадугледжана адміністратыўная адказнасць у выглядзе штрафу альбо арышту.

27 ліпеня суд Чыгуначнага раёну Гомля пастанавіў прызнаць сайт і сацыяльныя сеткі «Белсату» экстрэмісцкімі. Падставай для гэтага сталі матэрыялы праверкі ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Гомельскай вобласці. Пра якія матэрыялы вядзецца гаворка, не ўдакладняецца.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў