Казахстан саступіў у барацьбе за права правесці чэмпіянат свету па хакеі ў 2027 годзе


Кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея выбраў краіну, дзе адбудзецца чэмпіянат свету па хакеі ў 2027 годзе. Прэтэндэнтаў было двое: Казахстан і Нямеччына. На сайце арганізацыі паведамляецца, што абедзве заяўкі былі выдатнымі, аднак перавагу аддалі Нямеччыне.

Хакейная арэна ў Дусэльдорфе, дзе пройдзе чэмпіянат свету па хакеі ў 2027 годзе.
Фота: D.LIVE

Краіну, што зладзіць турнір, выбралі таемным галасаваннем. Заяўку Нямеччыны падтрымалі 102 удзельнікі кангрэса.

Гульні чэмпіянату 2027 года пройдуць у Дусэльдорфе і Мангайме. Агульная ўмяшчальнасць двух арэнаў у гэтых гарадах перавышае 26 тысячаў.

Апошні раз Нямеччына прымала сусветнае пяршынства 10 гадоў таму разам з Францыяй.

Налета чэмпіянат свету па хакеі адбудзецца ў Чэхіі, у 2025 годзе – у Даніі ды Швецыі, у 2026-м – у Швейцарыі.

Аналітыка
Адсутнасць Расеі ўжо не турбуе. У Фінляндыі і Латвіі стартаваў чэмпіянат свету па хакеі з шайбаю
2023.05.13 18:58

Тым часам набліжаецца фініш сёлетняга турніру, што прымаюць Латвія і Фінляндыя (замест Расеі). Сёння адбудуцца паўфінальныя матчы Швецыя – Латвія і ЗША – Нямеччына. Заўтра, 28 траўня, – гульня за срэбра і фінал.

Хакеісты каманды Латвіі пасля перамогі над шведамі ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету. Рыга, Латвія. 25 траўня 2023 года.
Фота: Ints Kalnins / Reuters / Forum

Зборная Латвіі раней стварыла сенсацыю, калі перамагла ў чвэрцьфінале каманду Швецыі і ўпершыню ў сваёй гісторыі трапіла ў паўфінал сусветнага чэмпіянату.

Зборныя Беларусі і Расеі ад турніраў Міжнароднай федэрацыі хакея адхіленыя праз вайну ва Украіне.

Інтэрв’ю
«Мы коцімся туды, адкуль хутка не вяртаюцца». Аляксандр Апейкін – пра перспектывы прафесійнага спорту ў Беларусі
2023.05.28 15:11

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў